Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
06.08.2019

6 жніўня 2019 года пад кіраўніцтвам члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Юніцына А.Ю. адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб электрасувязі».

У пасяджэнні прыняў удзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Рыбак А.А., прадстаўнікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі на чале з першым намеснікам Міністра Несцяровічам С.А., Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам», рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па нагляду за электрасувяззю «БелГІЭ», а таксама прадстаўнікі бізнес-супольнасці ў асобе кіраўнікоў і спецыялістаў Асацыяцыі арганізацый інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій «Белінфакам», Тэлекамунікацыйнага галіновага саюза, унітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «Велком», сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мабільныя ТэлеСістэмы », закрытага акцыянернага таварыства «БеСТ », сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю« Беларускія воблачныя тэхналогіі».


На пасяджэнні быў разгледжаны шэраг фармулёвак, прапанаваных для ўключэння ў законапраект, а таксама прапановы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якія тычацца замацавання ў дакуменце дадатковых гарантый захавання правоў і законных інтарэсаў карыстальнікаў паслуг электрасувязі.

Работа над дакументам будзе прадоўжана.





Усе навіны