Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
07.06.2019

7 чэрвеня 2019 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Варанецкага В.І. з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Канады ў Рэспубліцы Беларусь (з рэзідэнцыяй у Варшаве) Леслі Луіс Скэнлан.

Бакі разгледзелі шырокі спектр пытанняў развіцця беларуска-канадскіх адносін. Асаблівая ўвага была звернута на пашырэнне міжпарламенцкага дыялогу, узаемадзеянне ў рамках міжнародных парламенцкіх арганізацый. В.І.Варанецкі выказаў зацікаўленасць у актывізацыі міжпарламенцкіх кантактаў і двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах дзейнасці.


 

Бакі абмяняліся таксама меркаваннямі аб сітуацыі ў рэгіёне. В.І.Варанецкі спыніўся на асноўных прыярытэтах знешняй палітыкі нашай краіны, адзначыў важную ролю Беларусі ва ўмацаванні бяспекі, стабільнасці і даверу ў Еўропе.


 


Усе навіны