Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
08.10.2019

8 кастрычніка 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях выканаўчага вядзення».

У пасяджэнні, якое вёў намеснік старшыні камісіі Маркевіч А.І., прынялі ўдзел дэпутат камісіі па заканадаўстве Сопікава А.М., прадстаўнікі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі заўвагі і прапановы, выказаныя па законапраекце Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь пры ўнясенні ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь, якія датычацца дапаўнення пераліку падстаў для вяртання выканаўчага дакумента спагнанніку, пытанняў замены боку выканаўчага вядзення, спынення выканаўчага вядзення ў сувязі са сканчэннем тэрміну даўнасці, а таксама парадку абскарджання дзеянняў судовага выканаўцы, і іншыя.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.



Усе навіны