Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Восьмае скліканне
08.10.2020

8 кастрычніка 2020 года пад старшынствам І.А.Марзалюка адбылося пасяджэнне рабочай групы Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці».

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Членамі рабочай групы былі разгледжаны пытанні, якія тычацца вызначэння тэрміна «навукова-тэхналагічны парк», працэдуры выбару юрыдычных і фізічных асоб для ажыццяўлення навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці з выкарыстаннем бюджэтных сродкаў, а таксама вытворцаў прадукцыі, атрыманай у ходзе выканання заданняў навукова-тэхнічных праграм.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.


Усе навіны