Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
09.06.2020

9 чэрвеня 2020 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве.

На пасяджэнні, праведзеным пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Нікалайкіна В.П., была разгледжана прапанова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб дачы згоды на прызначэнне Галоўчанка Р.А. Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь.

Прынята рашэнне падтрымаць кандыдатуру Галоўчанка Рамана Аляксандравіча і рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў даць згоду Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь на прызначэнне дадзенай кандыдатуры Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь.

У ходзе пасяджэння дэпутаты абмеркавалі законапраекты, якія знаходзяцца ў Пастаяннай камісіі і законапраекты, якія паступілі на разгляд з іншых пастаянных камісій, а таксама іншыя арганізацыйныя пытанні, звязаныя з дзейнасцю Пастаяннай камісіі.

Па ўсіх пытаннях парадку дня прыняты адпаведныя рашэнні.


Усе навіны