Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
09.04.2019

9 красавіка 2019 года пад старшынствам В.І.Варанецкага адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.

Дэпутаты разгледзелі праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Чарнагорыі аб узаемных паездках грамадзян ад 30 верасня 2009 года».


 

З дакладам па гэтым пытанні выступіў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Шастакоў Я.А., які спыніўся на асноўных палажэннях названага Пагаднення і мэтазгоднасці яго ратыфікацыі.


 

Было адзначана, што ўнесенае на ратыфікацыю Пагадненне прадугледжвае скасаванне патрабавання аб прадастаўленні дакументаў, якія пацвярджаюць мэту паездкі (турыстычны ваўчар, запрашэнне, медыцынскую даведку). Гэта значна спросціць узаемныя паездкі грамадзян і будзе садзейнічаць развіццю і ўмацаванню кантактаў у палітычнай, эканамічнай, гаспадарчай, навуковай, культурнай і іншых галінах.


Па выніках абмеркавання прынята рашэнне рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уключыць указаны законапраект у парадак дня шостай сесіі і яго прыняць.

Дэпутаты разгледзелі таксама іншыя пытанні, якія тычацца ўдзелу ў міжнародных парламенцкіх мерапрыемствах і развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва.



Усе навіны