Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Восьмае скліканне
09.07.2020

9 ліпеня 2020 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве.

На пасяджэнні, якое вяла старшыня Пастаяннай камісіі Любецкая С.А., былі абмеркаваны арганізацыйныя пытанні па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праектаў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія знаходзяцца на разглядзе ў Пастаяннай камісіі.

Акрамя таго, у ходзе пасяджэння былі разгледжаны праекты законаў Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь«Аб афіцыйных геральдычных сімвалах»,«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб асаблівасцях ажыццяўлення аперацый з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза»,«Аб ратыфікацыі Выканаўчай праграмы паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Арабскай Рэспублікі Егіпет аб супрацоўніцтве ў сферы вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі» і«Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Пратакола аб абмене інфармацыяй у электронным выглядзе паміж дзяржавамі – удзельніцамі СНД для ажыццяўлення падатковага адміністравання».


Навіны па тэме заканадаўстве
Усе навіны