Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
09.07.2020

9 ліпеня 2020 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Макарынай-Кібак Л.Э. адбылася рабочая нарада па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб турызме».

У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Любецкая С.А., члены Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Курсевіч В.В., Масейкаў А.А., Шыпула А.В., Міхалюк П.Р., ЗавалейІ.У., Шкроб М.А., Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Кавальчук С.М., дырэктар Дэпартамента па турызме Варановіч І.М., работнікі Міністэрства спорту і турызму, Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Л.Э.Макарына-Кібак праінфармавала аб унесеным 18 мая 2020 года Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у Палату прадстаўнікоў праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб турызме» і пазнаёміла прысутных з вынікамі яго папярэдняга разгляду, а таксама з заўвагамі і прапановамі, якія паступілі па дадзеным законапраекце.

У ходзе абмеркавання праекта Закона было адзначана, што шэраг пытанняў носіць канцэптуальны характар і патрабуе рашэння на гэтым этапе.

Асаблівую заклапочанасць дэпутацкага корпуса выклікалі пытанні, звязаныя з такой навелай праекта, як увядзенне інстытутаў фінансавай адказнасці тураператараў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы міжнароднага выязнога турызму.

Акрамя таго, удзельнікі пасяджэнні адзначылі, што ў цяперашні час склаўшаяся вострая сітуацыя ў сусветным турызме, звязаная з пандэміяй COVID-19, выявіла новыя праблемы, якія патрабуюць глыбокага аналізу і адлюстравання ў гэтым законапраекце.

Работа, накіраваная на ўдасканаленне норм прадстаўленага законапректа, будзе прадоўжана.


Усе навіны