Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
09.07.2020

9 ліпеня 2020 года пад старшынствам А.У.Савіных адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.

Дэпутаты падвялі вынікі работы Камісіі ў першым паўгоддзі

2020 года і вызначылі задачы на перспектыву.

Важным напрамкам заканатворчай работы стане падрыхтоўка да разгляду ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь», унесенага ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па даручэнні Кіраўніка дзяржавы.

У сферы міжпарламенцкага супрацоўніцтва было прызнана мэтазгодным актывізаваць работу па падрыхтоўцы і правядзенні круглага стала «ААН у ХХI стагоддзі», прысвечанага 75-годдзю з дня ўтварэння ААН, рэгіянальных семінараў для кіраўнікоў рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў і ўкараненні новых фарматаў міжпарламенцкіх зносін у рэжыме онлайн.

Парламентарыі разгледзелі таксама прапановы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь аб прызначэнні надзвычайнымі і паўнамоцнымі пасламі Рэспублікі Беларусь у замежных дзяржавах і пастаяннымі прадстаўнікамі Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях.


Навіны па тэме міжнародных справах
Усе навіны