9 жніўня 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг».
У пасяджэнні,
праведзеным пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты
прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Гайдук А.В., прынялі ўдзел
прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў
Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі
Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага
сходу Рэспублікі Беларусь.
На пасяджэнні абмяркоўваліся заўвагі і прапановы, якія паступілі ў Пастаянную камісію з Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.
У прыватнасці, абмеркаванню і адпаведнай карэкціроўцы падвергнуліся палажэнні законапраекта, якія рэгулююць пытанні забеспячэння судовай абароны правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг, давядзення да спажыўцоў актуальнай інфармацыі аб дзейнасці арганізацыі уласнікаў, іншыя пытанні.
Работа над праектам Закона будзе працягнута.