Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
05.09.2019

З 5 па 7 верасня 2019 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Рыбак А.А. прымае ўдзел у 3-й міжнароднай канферэнцыі Групы падтрымкі Шаўковага шляху Парламенцкай асамблеі АБСЕ «Ініцыятыва «Адзін пояс, адзін шлях» — драйвер для дасягнення мэтаў ўстойлівага развіцця», якая праходзіць у Андермаце (Швейцарская Канфедэрацыя).

Праграма канферэнцыі ўключае пленарнае пасяджэнне і чатыры тэматычных семінара: «Шлях да поспеху — устойлівая інфраструктура», «Устойлівае фінансаванне і зніжэнне рызык», «Належнае кіраванне, празрыстасць і барацьба з карупцыяй», «Будаўніцтва на будучыню». Па выніках будзе прынята Андерматтская дэкларацыя.

У рамках канферэнцыі запланаваны выступ А.А.Рыбака ў якасці прымаючага боку папярэдняй міжнароднай канферэнцыі Групы падтрымкі Шаўковага шляху Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Група падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ была створана ў ліпені 2017 года на штогадовай сесіі ПА АБСЕ ў г. Мінску пры актыўнай падтрымцы і ўдзеле беларускай дэлегацыі ў ПА АБСЕ.

У склад Групы ўваходзяць 25 дзяржаў — удзельніц АБСЕ (Аўстрыя, Азербайджан, Албанія, Беларусь, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Грэцыя, Грузія, Іспанія, Італія, Кыргызстан, Македонія, Малдова, Манголія, Польшча, Румынія, Сербія, Таджыкістан, Турцыя, Узбекістан, Украіна, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Швейцарыя). Дзейнасць Групы накіравана на пашырэнне сфер супрацоўніцтва і ўмацаванне палітычных, эканамічных і культурных сувязяў паміж дзяржавамі — удзельнікамі ПА АБСЕ.

Усе навіны