«Аб дзяржаўнай службе»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: ГрамадзянеУваходны нумар: 6129
12 мая 2022 года прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай службе», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Праект Закона накіраваны на далейшае ўдасканальванне інстытута дзяржаўнай службы ў Рэспубліцы Беларусь.
Законапраектам замацоўваецца цэласная сістэма дзяржаўнай службы, якая ўключае ў сябе дзяржаўную грамадзянскую службу, ваенную службу, службу ў ваенізаваных арганізацыях. У адпаведнасці з законапраектам абнаўляецца сістэма класаў для грамадзянскіх служачых, кожнай грамадзянскай пасадзе будзе адпавядаць адзін пэўны клас грамадзянскага служачага.
У законапраекце, у прыватнасці, прадугледжваецца ўзмацненне патрабаванняў да дысцыпліны і адказнасці грамадзянскіх служачых:
вызначаецца паняцце службовай дысцыпліны;
замацоўваецца агульнае патрабаванне да этычных паводзін грамадзянскіх служачых;
уводзіцца новая мера дысцыплінарнага спагнання — строгая вымова;
уводзіцца забарона на прыём на грамадзянскую службу асоб, якія зволены па дыскрэдытуючым абставінам, на працягу двух гадоў пасля такога звальнення.
У мэтах павышэння прэстыжу і прывабнасці дзяржаўнай службы даюцца асобныя матэрыяльныя і сацыяльныя гарантыі грамадзянскім служачым.
У якасці дадатковай меры заахвочвання прапануецца распаўсюдзіць на ўсіх грамадзянскіх служачых магчымасць узнагароджання медалём «За бездакорную службу». Крытэрыямі ўзнагароджання будуць бездакорная служба на працягу 10, 15 і 20 каляндарных гадоў, а таксама значныя дасягненні ў грамадзянскай службе.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце
Адказны дэпутат: Семяняка Валянцін Міхайлавіч
Адказны работнік Сакратарыята:
Корзун Таццяна Эдуардаўна — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія
2. Падрыхтоўка да першага чытання
3. Першае чытанне
Сесія: Чацвёртая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 16.12.2020 16 снежня 2020 года, шостае пасяджэнне чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання
Статус: Прыняты ў першым чытанні
4. Падрыхтоўка да другога чытання
5. Другое чытанне
Сесія: Восьмая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 12.05.2022 12 мая 2022 года, чацвёртае пасяджэнне восьмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання
Статус: Прыняты ў другім чытанні