Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Звароты з ініцыятывамі аб унясенні ў Канстытуцыйны Суд прапаноў аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага прававога акта

Звароты з ініцыятывамі аб унясенні ў Канстытуцыйны Суд прапаноў аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага прававога акта

Да Палаты прадстаўнікоў з ініцыятывай аб унясенні ў Канстытуцыйны Суд прапановы аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага прававога акта, які прымяняецца (далей — ініцыятыўны зварот), мае права звярнуцца грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, арганізацыя, якія лічаць, што правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, правы і законныя інтарэсы арганізацый парушаюцца прымяненнем нарматыўнага прававога акта ў канкрэтных рашэнні дзяржаўнага органа або пастанове суда агульнай юрысдыкцыі (далей — заяўнік).

Ініцыятыўныя звароты разглядаюцца ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», заканадаўчымі актамі, якія замацоўваюць прававы статус Палаты прадстаўнікоў, і прынятымі ў адпаведнасці з імі нарматыўнымі прававымі актамі.

Унясенне ініцыятыўных зваротаў магчыма, калi з дня ўступлення ў сілу адпаведнага рашэння дзяржаўнага органа або пастановы суда агульнай юрысдыкцыі ў адносінах да заяўніка прайшло не больш за адзін год.

Ініцыятыўны зварот павiнен змяшчаць наступныя звесткі:

найменне ўпаўнаважанага органа, у які ўносіцца ініцыятыўны зварот;

прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);

поўнае найменне арганізацыі і яе месца знаходжання, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) кіраўніка арганізацыі або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць ініцыятыўныя звароты;

від і назва нарматыўнага прававога акта, аб праверцы канстытуцыйнасці якога прапануецца накіраваць прапанову ў Канстытуцыйны Суд, дату яго прыняцця (выдання);

прававое абгрунтаванне пазіцыі заяўніка;

пералiк дакументаў і іншых матэрыялаў, якія прыкладаюцца да ініцыятыўнага звароту і маюць значэнне для яго разгляду;

асабісты подпіс грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, кіраўніка арганізацыі або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць ініцыятыўныя звароты, якія звярнуліся з ініцыятыўнымі зваротамі ў пісьмовай форме.

Да ініцыятыўнага звароту ў абавязковым парадку павінна быць прыкладзена копія рашэння дзяржаўнага органа або копія пастановы суда агульнай юрысдыкцыі, у якіх прыменены нарматыўны прававы акт, канстытуцыйнасць якога выклікае сумненне.

У выпадку, калі ў інтарэсах грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, выступае яго прадстаўнік, да ініцыятыўнага звароту павінна быць прыкладзена даверанасць ці іншы дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка, за выключэннем выпадкаў законнага прадстаўніцтва. Да ініцыятыўнага звароту, які падаецца прадстаўніком арганізацыі, павінна быць прыкладзена даверанасць ці іншы дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка.

Да ініцыятыўнага звароту могуць быць прыкладзены спісы сведак і экспертаў, якіх прапануецца прыцягнуць да ўдзелу ў справе ў выпадку ўзбуджэння вядзення ў Канстытуцыйным Судзе. 

Ініцыятыўныя звароты ў пісьмовай форме накіроўваюцца на адрас: 220010 г. Мінск, вул. Савецкая, дом 11. 

Ініцыятыўныя звароты ў электроннай форме накіроўваюцца на адрас электроннай пошты: letters@house.gov.by.

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by